Пра кампанiю

РУП “Журнал “Беларуская сельская гаспадарка” – выдавецкае прадпрыемства, якое выпускае папулярныя часопісы і кнігі аграрнага напрамку. Таксама мы распрацоўваем паліграфічную прадукцыю, робім буклеты, календары, візітоўкі, магніты, араматызатары, брэндуем сувеніры і да т.п.

Нашы асноўныя выданні

"Беларуская сельская гаспадарка" - поўнакаляровы спецыялізаваны навукова-практычны часопіс аб тэхналогіях сельскай гаспадаркі. Арыентаваны на буйнатаварную вытворчасць. Выдаецца з 2002 года. Сярэдні аб'ём 140-170 старонак. Тыраж 1.500 экз.

Асноўныя тэмы выдання:

Рэкамендацыі па рашэнні прыкладных задач у сферах раслінаводства, кормавытворчасці, ветэрынарыі, механізацыі.

Агляд і аналітыка сітуацыi на рынку АПК;

Вопыт лепшых беларускіх і замежных гаспадарак, інтэрв'ю са спецыялістамі, гайды па выбары тэхнікі, дабавак і прэпаратаў.

Аўдыторыя - дырэктары і спецыялісты сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, буйныя фермеры, перапрацоўка, выканаўчая ўлада, камерцыйныя кампаніі, ВНУ.

Распаўсюджванне. Толькі па падпісцы. Раз на месяц. Асноўная частка тыражу прадаецца ў Беларусі. Некаторая колькасць экзэмпляраў адпраўляецца ў Расію, Украіну, Германію, Літву, Данію.

 "Гаспадар" — адно з самых папулярных у Беларусі выданняў сядзібнай тэматыкі. Выдаецца з 1925 года. Бягучы аб'ём 64 старонкі. Тыраж 16.000 экз.

Асноўныя тэмы выдання:

Рэкамендацыі па рабоце з прысядзібным участкам (сад, агарод, газон, будаўніцтва, інструменты);

Рэкамендацыі па вырошчванні пладовых, ягадных і агародных культур;

Рэкамендацыі па ўтрыманні хатніх жывёл (дробная жывёла, птушка, пчолы);

Камунікацыя чытачоў: бясплатныя аб'явы, справаздачы аб выставах, артыкулы з асабістым вопытам, рэпартажы аб падпісчыках.

Аўдыторыя - уладальнікі сядзіб, дачнікі, дробныя фермеры, АПХ.

Распаўсюджванне. Падпіска і розніца ("Белсаюздрук", "Белпошта, гіпермаркеты). Выходзіць раз на месяц. Асноўная частка тыражу прадаецца ў Беларусі. Некалькі дзясяткаў экзэмпляраў адпраўляецца ў Расію, Украіну, Малдову.

«Садовы Дызайн» - адзіны ў Беларусі поўнакаляровы прафесійны часопіс па ландшафтным мастацтве. Бягучы аб'ём - 32 старонкі. Выдаецца з 2013 года. Тыраж - 1.500-1.700 экзэмпляраў.

Асноўныя задачы выдання:

Рэкамендацыі па ландшафтным дызайне (праекты, схемы высадкі, садовая мэбля);

Рэкамендацыі па падборы дэкаратыўных раслін (гібрыды, гатункі);

Вопыт найлепшых беларускіх і замежных дызайнераў;

Аўдыторыя - ландшафтныя дызайнеры, кветкаводы, фларысты, уладальнікі сядзіб.

Распаўсюджванне. Падпіска і розніца. Раз на два месяцы. Тыраж рэалізуецца ў асноўным унутры Беларусі. Некалькі дзясяткаў часопісаў адпраўляецца па падпісцы ў Расію і Украіну.

Дакументы